У матчы са шведамі брамнікам зборнай Беларусі будзе Андрэй Мезін
У паядынку са зборнай Швецыі 19 лютага на алімпійскім хакейным турніры ў Ванкуверы вароты нашай каманды будзе абараняць Андрэй Мезін. Пра гэта паведаміў галоўны трэнер беларускай зборнай Міхаіл Захараў на прэс-канферэнцыі пасля прайгранай стартавай сустрэчы з фінамі (1:5). Як перадае БЕЛТА, Захараў не выказаў прэтэнзій да Віталя Коваля, які абараняў вароты беларускай каманды ў матчы з фінамі.