У Мазыры ад выбуху кола ў гарадскім аўтобусе пацярпелі чацвёра дзяцей
Ад выбуху кола ў гарадскім аўтобусе ў Мазыры пацярпелі чацвёра дзяцей. Як паведамляе БелаПАН, надзвычайнае здарэнне адбылося 6 траўня. Пры руху аўтобуса "Ікарус" адбыўся выбух унутранага левага кола, у выніку чаго парвалася металічная частка кузава. У цэнтральную раённую лякарню былі дастаўленыя дзеці 1994, 1995 і 1997 гадоў нараджэння з траўмамі ног і пранікальным раненнем вока, а таксама дзіця 2003 года нараджэння, у якога назіралася пачырваненне вачэй.