У Мазыры гарэў рынак (фота, відэа)
Здарэнне адбылося ўвечары ў панядзелак, 24 чэрвеня.
Гарэў дах аднаго з павільёнаў на рынку "Славянскі". Выратавальнікі хутка ліквідавалі ўзгаранне. У выніку пажару былі пашкоджаныя дахі трох павільёнаў. Прычына ўзгарання высвятляецца, інфармуе прэс-служба МНС.




Фота — mchs.gov.by