У Мазыры кіроўца BMW збіў шасцігадовага хлопчыка (відэа)

У Мазыры 44-гадовы кіроўца BMW збіў шасцігадовага хлопчыка. Як паведамляе тэлеканал “Мазыр”, мужчына рухаўся па дварах адной з вуліц горада, калі з-за прыпаркаванага аўтамабіля каля пад’езду дома практычна пад колы BMW выбег хлопчык.

Кіроўца не паспеў зрэагаваць. У выніку наезду шасцігадовы пешаход апынуўся ў лякарні з траўмамі рознай ступені цяжкасці, у тым ліку пераломам сцегнавой косці.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца быў цвярозы, да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці раней не прыцягваўся.

На Брэстчыне 8-гадовы хлопчык загінуў пад трактарам (фота)