У Мазыры студэнтку палохалі выключэннем з ВНУ і... турмой
Адміністрацыя Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта папярэдзіла студэнтку трэцяга курса факультэта тэхналогій Кацярыну Манчук пра недапушчальнасць сустрэч з актывістамі моладзевага дэмакратычнага руху. У лютым дзяўчыну ў ліку некалькіх дзесяткаў актывістаў затрымлівалі пад
Мінскам, пазней яна кантактавала з каардынатарам аргкамітэта па
стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Манчук
перакананая, што менавіта гэта і стала падставай для папярэджання.
Паводле яе словаў, падчас размовы з прарэктарам па выхаваўчай працы прысутнічаў невядомы чалавек, які нічога не пытаўся, але рабіў запісы. Кацярыне Манчук паведамілі, што калі яна не зробіць высновы з размовы, усё можа скончыцца выключэннем яе з ВНУ.
Дзяўчыну нават напалохалі турмой, інфармуе БелаПАН.