У медустановах Беларусі з'явіцца новая пасада - клінічны фармаколаг

Новая пасада ўводзіцца ў медустановах нашай краіны - клінічны фармаколаг.
Звязана гэта з тым, што на сённяшні дзень у Беларусі зарэгістравана каля 6 тысяч найменняў лекаў. І спіс гэты штогод павялічваецца.

Медыкам становіцца ўсё больш складана арыентавацца ў іх наменклатуры. Фармаколагі якраз і мусяць узяць на сябе ролю кансультантаў. Яны дапамогуць лекарам падабраць для пацыента прэпарат аптымальны і па цане, і па якасці, паведамляе тэлеканал ОНТ.