У Мінабароны Расіі дзейнічала арганізаваная злачынная група

У Мінабароны Расіі дзейнічала арганізаваная злачынная група

У Міністэрстве абароны Расіі дзейнічала арганізаваная злачынная група. Удзел у ёй бралі чыноўнікі дэпартамента аўдыту дзяржаўных кантрактаў, якія рэгулярна бралі хабары (агулам — 4 чалавекі). Як паведамляе РІА "Новости", арыштаваны кіраўнік дэпартамента аўдыту дзяржкантрактаў 38-гадовы Дзмітрый Недабор. Распачатая крымінальная справа аб замаху на атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры. Дэпартамент аўдыту займаецца кантролем за фармаваннем коштаў пры здзяйсненні ведамствам дзяржзамоваў у галіне абароны.

Вядома, што Недабор працаваў на згаданай пасадзе ў Мінабароны са студзеня 2015-га, а да таго быў супрацоўнікам ФСБ, намеснікам дырэктара дэпартамента бюджэтнай палітыкі ў сферы дзяржабаронзамовы Мінфіна Расіі.

Фота: Fotolia