У Мінск прыбыла бельгійская эканамічная місія

Прадстаўнікі дзелавых колаў Бельгіі прыбылі ў Мінск вечарам 24 лістапада з эканамічнай місіяй, паведамляе БелаПАН.
У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі чатырох бельгійскіх фірм, што спецыялізуюцца на вытворчасці праграмнага забеспячэння для віртуальнага мадэлявання сістэм, манітораў спецыяльнага прызначэння, мэблі, а таксама на праектаванні, вытворчасці і рамонце малых нізкашумных генератараў.

Падчас візіту 25 лістапада ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбудзецца дзелавы семінар з удзелам пасла Бельгіі ў Расіі і Беларусі Гі Трувероя і ганаровага консула Бельгіі ў Беларусі Філіпа Вандэнбруле, а таксама кантактна-кааперацыйная біржа паміж беларускімі і бельгійскімі прадпрымальнікамі.

Візіт дэлегацыі завершыцца 26 лістапада.