У Мінск прыбыла дакладчыца ПАСЕ па Беларусі Сініка Хурскайнен
Дакладчыца па Беларусі камісіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па палітычных пытаннях Сініка Хурскайнен прыехала ў Мінск. Як паведаміла сама Хурскайнен, яе задача - сабраць інфармацыю, сустрэцца з людзьмі і абмеркаваць тое, што адбываецца ў краіне. Па словах Хурскайнен, якія перадае БелаПАН, яе цікавіць сітуацыя ў Беларусі па трох пытаннях — правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства закона.
На сустрэчы з ёй намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі выказаў упэўненасць, што Беларусь рана ці позна стане раўнапраўным чальцом ПАСЕ.
Візіт дакладчыцы ПАСЕ па Беларусі працягнецца тры дні. Хурскайнен сустрэнецца з прадстаўнікамі афіцыйнага боку і апазіцыі.