У Мінск прыбыла дэлегацыя дзелавых колаў Латвіі

У Мінск прыбыла дэлегацыя дзелавых колаў Латвіі, паведамляе БелаПАН.

Візіт будзе доўжыцца да 7 кастрычніка. У яго рамках пройдуць дзелавыя перамовы паміж прадстаўнікамі беларускіх і латвійскіх прадпрыемстваў, зацікаўленых у інвеставанні, рэалізацыі сумесных праектаў, развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

З латвійскага боку ў перамовах возьмуць удзел прадстаўнікі сямі прадпрыемстваў, якія заняты ў вытворчасці будматэрыялаў, дрэваапрацоўцы, а таксама прадастаўляюць паслугі энергааўдыта, праектавання і мадэліравання будынкаў, турыстычных паслуг.

Сёння ў Мінскім аддзяленні БелГПП адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа з удзелам прадстаўнікоў беларускіх і латвійскіх прадпрыемстваў.