У Мінск прыбыла праўнучка вядомага кампазітара Станіслава Манюшкі
Прафесійная піяністка, спадарыня Клара Манюшка ўпершыню на радзіме прадзеда. Знакаміты заснавальнік польскай нацыянальнай оперы Станіслаў Манюшка нарадзіўся пад Смілавічамі і жыў у Мінску. Яго праўнучка часта выступае ў Санкт-Пецярбургу, Маскве і Кракаве.
У інтэрв'ю тэлеканалу СТВ прафесар Парыжскай кансерваторыі, прэзідэнт Французскай асацыяцыі С. Манюшкі Клара Манюшка паведаміла, што мае намер наведаць гістарычную радзіму свайго славутага продка, пазнаёміцца з беларускай культурай.