У Мінск прыбыў прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад
У Мінск з афіцыйным двухдзённым візітам прыбыў прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад. У яго запланавана сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.
Напярэдадні візіту, 18 траўня, у Мінску прайшло пасяджэнне Беларуска-іранскага дзелавога савета, у межах якога адбыліся перамовы прадстаўнікоў дзелавых колаў дзвюх краін. Па выніках перамоў дасягнуты дамоўленасці аб пастаўцы ў Іран беларускай металапрадукцыі, сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання для нафтахімічнай і энергетычнай галінаў, а таксама аб аказанні транспартных паслуг. Беларускі бок зацікаўлены ў пастаўцы рыбы, сельскагаспадарчай прадукцыі і цытрусавых з Ірана.
БелаПАН