У Мінск прыехала новы амбасадар Турцыі Века Інал
Новы надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Турэцкай Рэспублікі ў нашай краіне Века Інал напярэдадні прыбыла ў Мінск.
Спадарыня Века Інал нарадзілася ў 1947 годзе ў Анкары. Яна скончыла факультэт палітычных навук мясцовага ўніверсітэта. На дыпламатычнай працы з 1969 года, працавала ў Нямеччыне і Швецыі. Была амбасадарам Турцыі на Філіпінах, а пасля - у Міністэрстве замежных спраў.
Нагадаем, папярэднім амбасадарам Турцыі ў Беларусі была Бірнур Фертэклігіль. Яна ачольвала дыпмісію са снежня 2004 года да кастрычніка 2007-га.
БелаПАН