У мінскае "Дынама" прыбылі тры футбалісты з Бразіліі

У мінскім "Дынама" чакаецца папаўненне футбалістамі з Бразіліі. Двое з іх ужо прыляцелі ў Мінск. Найбольш "дасведчаным" у "трыо пачаткоўцаў" з'яўляецца 20-гадовы паўабаронца Рэнан Радрыгес дзі Сілва. У яго паслужным спісе ўдзел у леташнім моладзевым чэмпіянаце свету ў складзе зборнай Бразіліі.

Атакуючую лінію "бела-блакітных" закліканы ўмацаваць 18-гадовы форвард Бруна дэ Алівейра Фурлан. Нягледзячы на малады ўзрост, ён ужо паспеў засвяціцца ў вышэйшай лізе штата Парана.

Яшчэ адзін выхаванец бразільскай "Атлетыка Параненсе" - 18-гадовы абаронца Бруна Перэйра Баптыста Пірэс - павінен прыляцець у Мінск неўзабаве, піша "Минск-Новости".