У мінскае метро спрабавалі зайсці з 50-літровым газавым балонам

У мінскае метро спрабавалі зайсці з 50-літровым газавым балонам

У верасні ахова мінскага метро выявіла ў пасажыраў каля 2 тысяч забароненых для правозу прадметаў. Як адзначае агенцтва "Мінск-навіны", некаторыя грамадзяне ўпарта спрабуюць зайсці ў падземку нават з небяспечнымі рэчывамі.

Ахова не прапусціла пасажыраў з лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі ў бутэльках і каністрах, такімі, як бензін і газа. Нярэдка робяцца спробы пранесці ў метро балоны са звадкаваным газам рознай ёмістасці (звычайна, 5-літровыя, якія выкарыстоўваюцца на лецішчах). Нядаўна нават быў выпадак, калі двое маладых людзей спрабавалі прайсці ў падземку з... 50-літровым газавым балонам.

Намеснік начальніка службы бяспекі Мінскага метрапалітэна Алег Калганаў кажа, што спыняюцца таксама спробы прайсці на платформу з петардамі. Іх звычайна нясуць цэлымі блокамі.

Фота: ria.ru