У мінскага прадпрымальніка канфіскавалі іконы на 1 мільён долараў

Падчас ператрусу ў кватэры мінскага прадпрымальніка, які знаходзіцца пад арыштам, супрацоўнікі дэпартамента фінансавых расследаванняў знайшлі больш за 50 ікон ХVII-XVIII стагоддзяў.

Эксперты ацэньваюць знаходку ў 1 мільён долараў. Пра гэта паведамілі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю. У адносінах да арыштаванага прадпрымальніка распачата крымінальная справа за пазапраўную прадпрымальніцкую дзейнасць у складзе арганізаванай групы.