У мінскай Чыжоўцы пабудуюць этнакультурны цэнтр "Беларуская спадчына"

Этнакультурны цэнтр "Беларуская спадчына" будзе пабудаваны ў мінскім мікрараёне Чыжоўка. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, галоўны архітэктар сталіцы Віктар Нікіцін, інфармуе БЕЛТА.
Забаўляльны аб'ект размесціцца ўздоўж ракі Свіслач, ён будзе прымыкаць да заапарка. Мяркуецца стварыць шматфункцыянальны комплекс, дзейнасць якога будзе накіраваная на захаванне і развіццё беларускай культуры, а таксама пашырэнне рынка турыстычных паслуг. Гэта будзе вялікая зона адпачынку для наведвальнікаў.

У архітэктурным комплексе будзе тэхнапарк - рыцарскія палацы, пякарні, млын і іншыя аб'екты. У задумах архітэктараў таксама стварэнне парка помнікаў архітэктуры, у якім будуць прадстаўленыя такія вядомыя комплексы, як Мірскі і Нясвіжскі замкі і іншыя. У этнакультурным цэнтры мяркуецца таксама будаўніцтва невялікіх рэстаранаў і кавярняў.