У мінскіх басейнах выявілі вірусы гепатыту і энцэфаліту
Лекары санстанцыі выявілі вірусы ў 15% проб вады з плавальных басейнаў Мінску, інфармуе БелаПАН. Даследаванне праводзілася ў 2009 годзе — пачатку 2010 года ў дзіцячых, дарослых, спартовых і санаторным басейнах сталіцы. Выявілася, што дамінуючымі былі энтэравірусы, якія з'яўляюцца ўзбуджальнікамі вострых кішэчных і рэспіраторных інфекцый, а таксама энцэфаліту, менінгіту, міякардыту. Акрамя таго, у пробах былі выяўленыя ротавірусы, адзінкава таксама выяўленыя адэнавірусы і вірус гепатыту А (апошні — у дзіцячым басейне).
Па словах лекараў, найбольшая колькасць дадатных проб была выяўленая ўзімку, у студзені—лютым.
Па словах лекараў, найбольшая колькасць дадатных проб была выяўленая ўзімку, у студзені—лютым.