У мінскім аэрапорце злавілі грузіна без пашпарта
Грамадзяніна Грузіі без пашпарта злавілі ў мінскім аэрапорце. Ён збіраўся вярнуцца на радзіму, аднак падчас афармлення рэйса “Мінск – Тбілісі” паказаў памежнікам фальшывае пасведчанне на вяртанне. З тлумачэнняў затрыманага высветлілася, што грузін прыехаў з Масквы,
дзе ён згубіў свой пашпарт. Адзначым, што пасведчанне на вяртанне
выдаецца грамадзяніну амбасадай яго краіны ў выпадку страты пашпарта.
БелаПАН
БелаПАН