У мінскім апёкавым цэнтры памёр салдат, які пацярпеў падчас узгарання танка

У мінскім апёкавым цэнтры памёр салдат, які пацярпеў падчас узгарання танка ў Слоніме. Сёння яго пахаваюць у Глускім раёне, паведамляе беларускі партал tut.by.
Нагадаем, здарэнне адбылося 19 лютага ў 7-м танкавым асобным батальёне ў Слоніме. Падчас правядзення планавых заняткаў па баявой падрыхтоўцы адбылося ўзгаранне паліва, у выніку чаго загарэўся танк Т-72. Пасля таго як выбухнулі бакі з палівам, полымя ахапіла і суседнія танкі. Пажар быў патушаны з дапамогай супрацоўнікаў МНС. Трое вайскоўцаў, якія пацярпелі, былі дастаўленыя ў сталічны апёкавы цэнтр.