У мінскім дэрбі "Керамін" у овертайме перамог "Дынама"

20 верасня адбыліся чатыры матчы сёмага тура чэмпіянату Беларусі па хакею ў экстралізе. Лідэр першынства мінскі "Керамін" у овертайме атрымаў перамогу над сталічным "Дынама" — 2:1 і павялічыў адрыў ад найбліжэйшага суперніка — мінскага "Юнацтва", якое на сваёй пляцоўцы саступіла магілёўскаму "Хімвалакну" — 2:3. Вынікі іншых матчаў:

"Гомель" — "Віцебск" — 1:2 (па булітах);
"Металург" (Жлобін) — "Хімік-СКА" (Наваполацк) — 1:2.

Становішча каманд пасля сямі тураў:

1.    "Керамін" — 16 ачкоў (6 матчаў),
2.    "Юнацтва", "Віцебск" — па 13 (6),
3.    "Нёман" — 11 (6),
4.    "Гомель" — 10 (7),
5.    "Хімвалакно" — 9 (6),
6.    "Дынама" — 8 (6),
7.    "Хімік-СКА" — 7 (6),
8.    "Металург" — 6 (7),
9.    "Брэст" — 0 (6).

БелаПАН