У мінскім кінатэатры "Перамога" пакажуць праграму "Класіка Галівуда"

Кінапраграма "Класіка Галівуда" пройдзе ў сталічным кінатэатры "Перамога" з 3 па 6 чэрвеня. Пра гэта паведамляе агенцтва "Мінск-навіны". Гледачы змогуць убачыць 4 фільмы, прызнаныя найлепшымі ў гісторыі амерыканскага кінематографу. Гэта драмы «Лепшыя гады нашага жыцця» Уільяма Уайлера і «12 угневаных мужчын» Сідні Люмета, мюзікл «Вэстсайдская гісторыя» Роберта Уайза і Джэрама Робінса і дэтэктыў «Душнай паўднёвай ноччу» Нормана Джуісана.