У мінскім метро на рэйкі ўпаў мужчына

Каля 13-й гадзіны ў пятніцу, 12 чэрвеня, адбылося здарэнне на станцыі мінскага метро "Усход". Там на рэйкі ўпаў мужчына. Яму дапамаглі вярнуцца на платформу. Рух цягнікоў не спыняўся, паведаміў у твітары Мінскі метрапалітэн.

Нагадаем, некалькі здарэнняў у мінскім метро адбыліся ў красавіку. Раніцай 6 красавіка на станцыі “Пралетарская” памёр пенсіянер, 1932 года нараджэння. За некалькі дзён да таго на станцыі “Інстытут культуры” 55-гадовая жанчына ўпала на рэйкі. Ёй стала блага, таму жанчына страціла раўнавагу. Яна атрымала траўмы. Раніцай 10 красавіка на станцыі мінскага метро "Інстытут культуры" стала кепска пасажыру, ён страціў прытомнасць.

10 сакавіка сёлета ў пераходзе на станцыі "Каменная Горка" ў 57-гадовага пасажыра стала кепска з сэрцам. Ён страціў прытомнасць. Выратаваць яму жыццё лекары не змаглі.

Фота: ria.ru