У мінскім метро праваахоўнікі правяраюць усе станцыі
Каля 15-й гадзіны ў сераду ў беларускай сталіцы спынілася метро, усіх людзей эвакуявалі.
Прэс-афіцэр мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі паведаміў Еўрарадыё, што з'явілася інфармацыя пра "падазроныя прадметы", якія "могуць знаходзіцца... на некаторых станцыях". Таму было вырашана перакрыць рух метро, "каб праверыць, наколькі атрыманая інфармацыя адпавядае рэчаіснасці”.
Праваахоўнікі працягваюць праверку, пакуль не будуць абследаваныя ўсе станцыі. На гэты час пасажырам рэкамендуюць карыстацца наземным грамадскім транспартам. Як інфармуе БЕЛТА, дадаткова на маршруты выйшлі 55 аўтобусаў, 48 тралейбусаў, 6 трамваяў, маршрут 100-га аўтобуса працягнулі да прыпынку "Уручча".
Персанал Мінскага метрапалітэна знаходзіцца на сваіх працоўных месцах. Калі адновіцца рух у метро, невядома.
Мінскае метро аднавіла працу, міліцыя рыхтуе заяву