У мінскім офісе АБСЭ зменіцца кіраўнік

На афіцыйным сайце Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (АБСЭ) з’явілася паведамленне пра вакантную пасаду кіраўніка мінскага офіса гэтай арганізацыі. Цяперашні кіраўнік офісу шведскі дыпламат Акэ Петэрсан паведаміў, што ён неўзабаве з’яжджае з Мінску і будзе далей працаваць у Кіеве - прадстаўніком Савета Еўропы ва Украіне. Спадар Петэрсан працуе ў Беларусі менш за два гады. Ён быў трэцім кіраўніком установы АБСЭ ў Мінску пасля нямецкіх дыпламатаў Ханса-Георга Віка ды Эбергарда Хайкена.

Радыё Свабода