У Мінскім раёне аператар кацельнай падпаліў сваю жонку
Жанчына шпіталізаваная. Распачатая крымінальная справа.
54-гадовы аператар кацельнай абліў бензінам і падпаліў сваю 50-гадовую жонку. Здарэнне адбылося ў вёсцы Старое Сяло Мінскага раёна. П'яны мужчына пасварыўся са сваёй беспрацоўнай жонкай, пасля чаго пайшоў на злачынства. Яго затрымалі, распачатая крымінальная справа.
Як паведамляе прэс-служба МУС, жанчына атрымала тэрмічныя апёкі твара, цела, рук і ног. Яе шпіталізавалі.
Здымак з архіву.