У Мінскім раёне чацвёра мужчын апынуліся ў калодзежы, адзін загінуў

Як інфармуе прэс-служба МНС, працаўнікі водаканала ўскрывалі адзін калодзежаў, калі слесар-рамонтнік праваліўся ўніз. Яшчэ два слесары і начальнік участка спусціліся ў калодзеж, каб дастаць таварыша. Аднак усім ім стала кепска і самастойна выйсці на паверхню яны не змаглі.

На дапамогу прыйшлі выратавальнікі, якія паднялі з калодзежа мужчын і перадалі іх медыкам. Дваіх пацярпелых з дыягназамі "атручванне метанам" завезлі ў рэанімацыю Бальніцы хуткай меддапамогі, яшчэ адзін мужчына памёр. Чацвёрты пацярпелы ад шпіталізацыі адмовіўся.

Нагадаем, падобнае здарэнне адбылося сёння ў горадзе Буда-Кашалёва. Рабочыя рамантавалі каналізацыю, адзін загінуў, двое трапілі ў бальніцу.

Фота — МНС