Рабочыя рамантавалі каналізацыю, адзін загінуў, двое трапілі ў бальніцу

Выратавальнікаў выклікалі пасля таго, як у каналізацыйны люк зваліўся мужчына. Высветлілася, што на глыбіні 8 метраў знаходзяцца трое рабочых (ва ўзросце 47, 51 і 64 гадоў), якія рамантавалі каналізацыю.

Супрацоўнікі МНС з дапамогай вяровак дасталі мужчын на паверхню і перадалі медыкам. Адзін з пацярпелых памёр, іншыя былі шпіталізаваныя. Як інфармуе прэс-служба МНС, у аднаго з рабочых чэрапна-мазгавая траўма, дыягназ іншаму медыкі не паспелі паставіць — ён сышоў з бальніцы яшчэ да агляду.