У Мінскім раёне воданапорная вежа звалілася на чалавека

У Мінскім раёне воданапорная вежа абрынулася і траўмавала чалавека. Трагедыя адбылася ў вёсцы Плябанцы падчас прац па дэмантажы цаглянай воданапорнай вежы 1958 года пабудовы.  Выратавальнікі дасталі з-пад рэштак вежы мужчыну, які знаходзіўся на месцы ў момант абрынання. З траўмамі рознай ступені цяжкасці ён дастаўлены ў мінскую абласную клінічную лякарню.

БЕЛТА