У мінскім судзе працягваюць дапытваць сведкаў абвінавачвання
У Цэнтральным судзе Мінску, дзе праходзіць працэс над 10-цю ўдзельнікамі акцый пратэсту, працягваецца допыт сведкаў з боку абвінавачвання. Сёння ў будынак суду зноў не змаглі прайсці ўсе жадаючыя. Адзін з іх -
моладзевы актывіст Зміцер Хведарук - распавёў Еўрарадыё пра тое, што
адбылося перад пачаткам працэсу:
"Сёння, калі зноў пачаўся судовы працэс, у залю суддзя нікога не пускала. І актывісты, якіх сёння судзяць, сказалі, што не пойдуць на судовае паседжанне таксама, пакуль у залю не будуць прапушчаныя сябры і паплечнікі. І яны выйшлі з залі суда. Суддзя была вымушана пайсці на саступкі і дазволіць прайсці некаторым актывістам. Хаця таксама вельмі шмат зайшло ў памяшканне супрацоўнікаў спецназа і таму нешмат месцаў засталося для тых, хто прыйшоў падтрымаць мужную моладзь".
Цяпер каля будынка суду знаходзіцца каля 20 чалавек.