З мінскага ГЦ “Сталіца” эвакуявалі супрацоўнікаў і наведнікаў

У мінскім гандлёвым цэнтры “Сталіца” сёння каля апоўдні спрацавала пажарная сігналізацыя.

Як паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны” са спасылкай на прэс-службу Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, на месца здарэння аператыўна выехалі выратавальнікі.

Паводле папярэдняй версіі, на трэцім узроўні комплексу адбылося кароткае замыканне ў электрашчыце. Выратавальнікі шукаюць крыніцы пажару.

Пакупнікоў і персанал эвакуявалі, уваход у гандлёвы цэнтр зачынілі.

Фота: tc-stolica.by