У мінскім заапарку малпа пасябравала з кацянём
Малпа па мянушцы Ціпі са сталічнага звярынцу пасябравала з кацянём. Малпа нарадзілася ўсяго колькі месяцаў таму і жыла ў кватэры дырэктара заапарку. Рэч у тым, што ў няволі павіяны-гамадрылы часта забіваюць сваіх дзяцей, таму малога гадавалі супрацоўнікі заапарку. А нядаўна малпу сталі прывучаць да жыцця ў звярынцы. На цэлы дзень Ціпі пакідалі ў вальеры, а каб ёй не было сумна, пазнаёмілі з кацянём. Надзіва, гэтыя звяры пасябравалі. І цяпер наведнікі заапарку могуць пабачыць, як гуляюць гэтыя незвычайныя прыяцелі, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.