У Мінскім заапарку пакажуць парсюкоў, коз і курэй

Новая кантактная пляцоўка "Вясковы падворак" адкрыецца на гэтым тыдні ў Мінскім заапарку. На тэрыторыі пляцоўкі ў трох адсеках будуць жыць парсючкі, козы, куры.  У адрозненне ад ранейшай, ужо дэмантаванай, новая пляцоўка абсталяваная падстрэшкам. Збудаваныя цёплыя вальеры для жывёлы і птушак. Дарэчы, гэта адзінае месца ў заапарку, дзе звяроў можна пагладзіць, пакарміць, узяць на рукі.

"Мінск-навіны"