У Мінску 45% палякаў прагаласавалі за Браніслава Камароўскага

У амбасадзе Польшчы ў Мінску на выбарах польскага прэзідэнта прагаласавалі 119 чалавек. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў першы сакратар дыппрадстаўніцтва Павел Марчук.  З іх 54 аддалі галасы за Браніслава Камароўскага, 37 – за Яраслава Качыньскага. Трэці па папулярнасці кандыдат у прэзідэнцкай гонцы Гжэгаж Наперальскі атрымаў 10 галасоў.