У Мінску 84-гадовы мужчына вісеў на руках на балконе

У Мінску 84-гадовы мужчына вісеў на руках на балконе

У Мінску пенсіянер вісеў на руках на балконе другога паверху. Здарэнне адбылося раніцай 9 верасня ў Фрунзенскім раёне. Ратавальнікаў выклікалі да аднаго з жылых дамоў па праспекце Пушкіна. Яны разгарнулі на зямлі "Куб жыцця", на які і скокнуў 84-гадовы мужчына.

Прэс-служба МНС адзначае, што пенсіянер не пацярпеў. Высветлілася, што ён мае праблемы са здароўем. Яго шпіталізавалі ў бальніцу хуткай меддапамогі.

Фота: Fotolia