У Мінску 91% кватэр абсталяваныя лічыльнікамі на ваду

91% сталічных кватэр абсталяваныя лічыльнікамі на ваду. Пра гэта паведаміла дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка". Адзначаецца, што не ўсе мінчукі, якія адмаўляюцца ад усталявання лічыльнікаў, маюць на гэта аб'ектыўныя прычыны. Жыхары амаль 14 тысяч кватэр чакаюць капітальнага рамонту. Больш за 3 тысячы чалавек лічаць, што ўсталёўваць лічыльнікі для іх нявыгадна, 7600 чалавек не маюць на гэта сродкаў, а каля 300 чалавек не хочуць псаваць выгляд санвузла пасля зробленага рамонту.

Больш за 5 тысяч мінчукоў адмовіліся ад устаноўкі лічыльнікаў без тлумачэння прычынаў. А ў 1607 кватэр камунальшчыкі не здолелі патрапіць - там доўгі час адсутнічаюць гаспадары.

Мінск-навіны