У Мінску абмяркуюць будаўніцтва ветравых электрастанцый

У Мінску абмяркуюць будаўніцтва ветравых электрастанцый

Сёння адзначаюць Сусветны дзень ветру — гэта міжнароднае свята, якое штогод праходзіць 15 чэрвеня. З гэтай нагоды ў Мінску адбудзецца семінар на тэму “Ветраэнергетыка. Перавагі і бар’еры”, на якім навукоўцы, эксперты і прадстаўнікі зацікаўленых арганізацый Беларусі і Украіны абмяркуюць рэалізацыю ў нашай краіне і ў дзяржавах СНД ветраэнергетычных праектаў.

Сярод іншага, гаворка пойдзе пра узвядзенне ветравых электрастанцыяў і пра выкарыстанне ветравай энергетыкі ў хатніх гаспадарках. Прычым закранаць будуць не толькі тэхнічны бок, але і праблему зніжэння рызыкі для інвестараў. Таксама спецыялісты абмяркуюць новыя метады вымярэння хуткасці ветру пры складанні прагнозаў надвор’я.

Арганізатарамі мерапрыемства выступае “Зялёная сетка”, Сусветная ветраэнергетычная асацыяцыя, Мінпрыроды, прадстаўніцтва ААН, пры садзеянні Фонда Генрыха Бёля.