У Мінску абмяркуюць праблему зносу былога будынка "нацыяналкі"
10 ліпеня а 15-й гадзіне ва ўправе Партыі БНФ мусіць распачацца пасяджэнне "круглага стала" з мэтай узгаднення дзеянняў па ўратаванні былога будынка "нацыяналкі", знос якога запланаваны ўладамі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Нагадаем, днямі стала вядома, што будынак былой Нацыянальнай бібліятэкі, які знаходзіцца насупраць адміністрацыі прэзідэнта, плануецца знесці. Спачатку з'явілася інфармацыя, што на яго месцы мусіць з'явіцца адміністрацыйны будынак для размяшчэння Нацыянальнага сходу і Канстытуцыйнага суда. Пасля тэлеканал СТВ паведаміў, што на гэтым месцы запланаванае будаўніцтва Прэзідэнцкай бібліятэкі.
Астаповіч кажа, што насамрэч, Прэзідэнцкая бібліятэка мусіць быць пабудаваная на месцы былой "беларускай" чытацкай залі Нацыянальнай бібліятэкі, а згаданыя органы ўлады сапраўды збіраюцца "пасяліць" насупраць адміністрацыі прэзідэнта.
Кіраўнік Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры спасылаецца на ксеракопію даручэння прэзідэнта ад 3 чэрвеня 2008 года, якая патрапіла яму ў рукі.
Вось як ацэньвае Антон Астаповіч дзеянні ўладаў:
"Гэтае рашэнне парушае закон "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь па 15 артыкулах. Само па сабе рашэнне незаконнае. Да таго ж Нацыянальная бібліятэка - цудоўны прыклад архітэктуры канструктывізму ў Мінску".
Фота - nn.by