У Мінску абрабавалі ювелірную краму як у галівудскім баевіку
У Мінску адбылося ўзброенае абрабаванне ювелірнай крамы. Як паведамляе БЕЛТА, інфармацыя паступіла ў міліцыю 14 ліпеня ў 15.10. Міліцыянты прыбылі на месца праз тры хвіліны. Яны высветлілі, што нападнік, пагражаючы нажом, разбіў вітрыннае шкло, забраў залатымі ювелірныя вырабы і схаваўся.
Ужо ў 15.23 супрацоўнікі міліцыі затрымалі 37-гадовага жыхара горада Чашнікі з Віцебшчыны. Мужчына ўжо меў раней судзімасць за прысваенне і хуліганства. У затрыманага выявілі 142 залатыя ювелірныя вырабы на суму 89 млн рублёў.
Рабаўніку цяпер пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.