У Мінску ад моцнага марозу загінуў яшчэ адзін бомж
У мінскай лякарні хуткай дапамогі ўчора ўвечары памёр мужчына без пэўнага месца жыхарства, дастаўлены з агульным пераахалоджваннем.
Гэта ўжо другі ў горадзе выпадак смерці з-за моцных маразоў. 15 снежня ў лякарні хуткай дапамогі сканаў мужчына, таксама па выглядзе бомж, інфармуе БелаПАН.
Тым часам, як перадае "Інтэрфакс-Захад", за мінулыя суткі медыкі даставілі ў лякарні Мінска з халадовымі траўмамі 16 чалавек.
Некаторых з іх прывозілі з кватэр. Прыйшоўшы пасля доўгага знаходжання на вуліцы, яны выявілі, што атрымалі халадовыя траўмы і звярнуліся па меддапамогу.