У Мінску адбылася акцыя ў абарону Лошыцкага парка
Каля 150 чалавек узялі ўдзел у акцыі ў абарону Лошыцкага парка, якая адбылася ўвечары 21 ліпеня ў Мінску. Прычынай правядзення акцыі стала санкцыянаванне ўладамі правядзення земляных і будаўнічых работ на тэрыторыі гістарычнага парка.
Удзельнікі, сярод якіх простыя жыхары горада, а таксама актывісты апазіцыі, расцягнулі плакат з надпісам “Я люблю Лошыцкі парк”. Міліцыянты, якія сачылі за акцыя, далі на яе правядзенне 45 хвілін. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Мікалай Карняйчук.
“Удзельнікі акцыі запатрабавалі надрукаваць у СМІ план рэканструкцыі парка, а таксама правесці грамадскую дыскусію з удзелам спецыялістаў наконт таго, ці магчыма праводзіць перапланіроўку і будаўнічыя работы ў парку. Таксама яны запатрабавалі замарозіць усе працы на час абмеркавання”.
Як адзначыла ўдзельніца акцыі Ніка Сандрас, праз два тыдні плануецца правесці мастацкі пленэр, падчас якога будуць намаляваныя прыгожыя куточкі Лошыцкага парка.