У Мінску адбылася прэзентацыя "Энцыклапедыі беларускай кухні"
Прэзентацыя першай "Энцыклапедыі беларускай кухні" адбылася 11 лютага ў нацыянальным выстаўным цэнтры "Белэкспа". Яна прайшла ў рамках XVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша. 720-старонкавае багата ілюстраванае выданне выпушчана сталічным выдавецтвам "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" накладам 3,5 тыс. асобнікаў. Невялікая частка тыражу кнігі выйшла ў дарагой скураной вокладцы з керамічнай устаўкай.
У кнігу, прысвечаную традыцыйнай беларускай кухні, уключаныя розныя гістарычныя і культуралагічныя матэрыялы па гісторыі харчавання для прадстаўнікоў усіх сацыяльных пластоў, канфесій і нацыянальнасцяў, якія пражывалі на тэрыторыі краіны з найстаражытных часоў да сучаснасці.
У выданні прадстаўленыя традыцыйныя беларускія стравы, напоі, сыравіна і кампаненты, прадукты харчавання, спецыі і заправы, посуд і застольны этыкет беларусаў, святы і абрады, тэхналогія і рэцэпты падрыхтоўкі ежы і напояў. Энцыклапедыя з'яўляецца першым у гісторыі нацыянальнай культуры навукова-даведачным выданнем, прысвечаным развіццю беларускай кулінарыі ды гастраноміі.
БелаПАН