У Мінску адбываецца рэспубліканская выстава-конкурс "Калядная зорка"
Каля 600 найлепшых працаў юных мастакоў прадстаўленыя на рэспубліканскай выставе-конкурсе "Калядная зорка". Яна праходзіць у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску. Адбіраліся яны з заявак і працаў некалькіх тысячаў юных мастакоў і майстроў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці. У конкурсе ўдзельнічалі таленты ад 6 да 18 гадоў. У экспазіцыю ўвайшлі працы, выкананыя ў розных тэхніках: жывапіс, кераміка, саломка, вышыўка, ткацтва, габелен, працы са скуры і дрэва.
Выстава працягне сваю працу да 23 студзеня 2009 года, паведамляе БЕЛТА.
Выстава працягне сваю працу да 23 студзеня 2009 года, паведамляе БЕЛТА.