У Мінску адкрылася міжнародная кніжная выстава-кірмаш

Сёння ў Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа" па вуліцы Янкі Купалы адкрылася XV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш.

У ёй бяруць удзел больш за 600 экспанентаў з 20 краін, у тым ліку Арменіі, Венесуэлы, Германіі, Ізраіля, Індыі, Казахстана, Кітая, Кубы, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны і інш. Самыя вялікія экспазіцыя паказваюць Беларусь (больш за 400 экспанентаў), ганаровы госць выставы Ізраіль (29 экспанентаў), а таксама Расія і Украіна.

У выставе возьмуць удзел больш за 100 пісьменнікаў, выдаўцоў, літаратуразнаўцаў, журналістаў і грамадскіх дзеячаў з многіх краін. Сярод іх — беларускія літаратары Віктар Шніп, Ларыса Рублеўская, Алена Папова, Анатоль Аўруцін і Раіса Баравікова, расійскія пісьменнікі Тамара Крукава, Віктар Трафімаў і Аляксандр Мінаеў.

У праграму кірмашу ўключана больш за 120 мерапрыемстваў, у тым ліку семінары, круглыя сталы, кансультацыі, рабочыя і творчыя сустрэчы, прэзентацыі кніг і выдавецтваў, выступленні мастацкіх калектываў. Выстава будзе працаваць да 10 лютага.

БелаПАН