У Мінску адкрылася першая міжнародная выстава раскошы

Першая міжнародная выстава раскошы сёння адкрылася ў Мінску ў Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа".
На ёй прадстаўленыя асноўныя гульцы рынку раскошы ўласна як Беларусi, так i кампанii, што працуюць на мiжнародным узроўнi. Дарэчы, многiя з iх вырашылi захоўваць свой iнкогнiта да самага пачатку мерапрыемства.

Самы мiнiмальны кошт прадстаўленых на выстаўцы экспанатаў пачынаецца прыкладна ад 2 тысяч долараў (кошт халоднай зброi ручной работы), а максiмальны - даходзiць да 1 мiльёна долараў (за катэдж у элiтным пасёлку), паведамляе газета "Звязда".