У Мінску адкрылася выстава мастака Алеся Цыркунова

Выстава Цыркунова прысвечана беларускаму антыбальшавіцкаму супраціву. На адкрыцці пісьменнік Васіль Якавенка прэзентаваў свой раман-трылогію «Пакутны век», прысвечаны лёсу беларускай сям’і ў мінулым стагоддзі.
У сядзібе Партыі БНФ выстаўленыя карціны вядомых змагароў за незалежнасць Беларусі - Вінцэнта Гадлеўскага, братоў Івана і Антона Луцкевічаў, Вацлава Ластоўскага, Зянона Пазьняка, Васіля Быкава. Вось што распавёў у інтэрв’ю нашаму радыё Алесь Цыркуноў:

«Калі больш пазнаеш нацыянальную гісторыю, гэтыя сымбалі самі па сабе прыходзяць. Таму там творы сабраныя за апошніх гадоў дваццаць. Той жа твор Васілю Быкаву «Знак бяды» быў напісаны яшчэ пры жыцці пісьменніка. Ну і пазнейшыя.

Нават творы зусім нядаўняга часу. Напрыклад, там ёсьць невялічкі твор, прысвечаны Янку Замару. Гэта хлапец, які быў забіты нэарэваншыстамі 12 год назад з усталяваннем у Беларусі цяперашняга рэжыма. Тэма гэтая жыве і сёння».

Фота pbnf.org