У Мінску адкрыюць новыя станцыі метро, уваход на іх бясплатны

Сёння ў Мінску ўрачыста адкрыюцца дзве новыя станцыі метро – “Барысаўскі тракт” і “Уручча”. Чакаецца, што іх першым наведвальнікам стане Аляксандр Лукашэнка. Уваход на гэтыя станцыі на працягу дня будзе бясплатным.

Адзначым, што колькасць станцый мінскай падземкі вырасла да 25.

Цяпер метрабудаўнікі будуць пераведзеныя на будаўніцтва перагонаў ад станцыі “Інстытут культуры” да станцыі “Пятроўшчына” і далей да мікрараёну “Малінаўка”. Гэты ўчастак плануецца здаць у эксплуатацыю ў 2011 годзе, паведамляе сайт nn.by.