У Мінску адсвяткавалі 10-годдзе газеты "Навінкі"

26 лютага ў Мінску адбылося святкаванне 10-годдзя газеты "Навінкі". Выступаючы перад прысутнымі, Павел Канавальчык, былы галоўны рэдактар газеты, звярнуў увагу на тое, што сёння адзначаецца не толькі 10-годдзе выдання, але і пять гадоў з таго часу, як газета была закрыта Міністэрствам інфармацыі Беларусі.
Паводле слоў Канавальчыка, гумарыстычна-палітычная газета адыграла сваю ролю ў беларускай медыяпрасторы, і яна як падзея "адбылася ў свой час у сваім месцы". Ён зазначыў, што рэдакцыя газеты ператварылася ў нешта большае, чым працоўны калектыў, і надалей была пераўтворана ў творчую супольнасць.

Пасля закрыцця газеты ў 2003 годзе была створана студыя "Navinki home video". Паводле слоў Канавальчыка, гэта была спроба ператварыць друкаванае выданне ў візуальную форму газеты і такім чынам вывесці яе на новы ўзровень.

БелаПАН