У Мінску арыштоўваюць за чытанне Дэкларацыі незалежнасці

Супрацоўнікі АМОНу увечары 27 ліпеня затрымалі 20 актывістаў грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь". Маладыя людзі збіраліся адзначыць у цэнтры Мінска 19-я ўгодкі прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі. Яны меліся зладзіць каля помніка Янку Купалы флэш-моб. Кожны з маладых людзей дастаў Дэкларацыю аб суверэнітэце Беларусі і стаў зачытваць яе ўслых. Як адзначае "Хартыя'97", літаральна праз некалькі хвілін актывістаў сталі затрымоўваць супрацоўнікі АМОНу ў цывільным. Апазіцыянераў пасадзілі ў аўтобусы і завезлі ў Цэнтральны РУУС Мінску.

Частку затрыманых адпусцілі адразу. У пастарунку каля трох гадзінаў пратрымалі Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага, Алега Ладуцьку, Паліну Кур'яновіч, Марыну Залеўскую і Ігара Міхайлава. Пратаколы на затрыманых не складалі.

Як паведаміў Яўген Афнагель, амонаўцы, якія затрымалі апазіцыянераў, пыталіся ў іх, чым адрозненіваецца Дэкларацыя незалежнасці ад Канстытуцыі.