У Мінску аўтобус 40 метраў цягнуў каляску з дзіцём
40 метраў цягнуў каляску з дзіцём рэйсавы аўтобус у Мінску. На прыпынку маці заносіла ў салон каляску, як раптам дзверы зачыніліся і заціснулі яе, а аўтобус паехаў. У выніку дзіця практычна вісела ў паветры галавой ўніз. Яго, як магла,
падтрымлівала маці, у якой была заціснутая дзвярыма адна рука. Дзякуючы
пасажырам, якія ўзнялі крык, кіроўца спыніў аўтобус.
Аднак на гэтым няшчасці не скончыліся. Калі жанчына выходзіла з аўтобуса на патрэбным прыпынку і выносіла каляску, дзверы раптоўна зноў зачыніліся, дзіцяці заціснула руку. Кіроўца, нібыта, “нічога не заўважыў”.
Жанчына перакананая, што другі раз ён зрабіў гэта спецыяльна і збіраецца дамагчыся для яго пакарання. Гэтую жахлівую гісторыю распавяла газета “Комсомольская правда в Беларуси”.